Сёння, у рамках агульнарэспубліканскага Адзінага дня бяспекі, загадчык сектара культуры правяла практычны інструктаж для работнікаў Зэльвенскай раённай бібліятэкі і Зэльвенскага цэнтра культуры і народнай творчасці. На сустрэчы дэталёва разабралі алгарытм дзеянняў пры ўзнікненні пажару і надзвычайнай сітуацыі, правілы хуткай і бяспечнай эвакуацыі з будынкаў, навыкі аказання першай дапамогі. Паглядзелі спецыяльныя прафілактычныя відэаролікі ад МНС.
Галоўнае правіла ў любой няштатнай сітуацыі — дзейнічаць хутка, зладжана і без панікі.







