25 верасня бібліятэкар Славаціцкай сельскай бібліятэкі-клуба правяла свята в. Запруддзе “Вёсачка мая”. На свяце вёскі сабраліся ўсе мясцовыя жыхары, каб прыгадаць былое, парадавацца цяперашняму, паразважаць над будучым. Ва ўсе часы галоўнае багацце вёскі – гэта людзі, хто сваёй працай множылі і множаць славу роднай зямлі. Словы падзякі і песні гучалі ў гонар перадавікоў гаспадаркі, юбіляраў, шматдзетных маці, пенсіянераў, якія знаходзяцца на заслужаным адпачынку ў выкананні артыстаў сектара нестацыянарнага абслугоўвання насельніцтва. Свята атрымалася яркім і запамінальным. Мясцовыя жыхары не толькі з задавальненнем назіралі за ўсім, што адбывалася, але і самі актыўна прымалі ўдзел у святочнай праграме: спявалі, танцавалі, гулялі ў вясёлыя гульні. У завяршэнне свята бібліятэкар пажадала ўсім моцнага здароўя, даўгалецця, жыцця ў згодзе і сэрцаў, напоўнененых надзеяй, верай і любоўю.









