У Князеўскай сельскай бібліятэцы з актыўнымі чытачамі праведзена хвілінка цікавых паведамленняў “Прырода — скарбніца здароўя”. Прырода ў сваіх нетрах змяшчае ўсё, што трэба для паўнавартаснага жыцця чалавека. Нашы продкі спрадвеку ведалі пра гаючыя ўласцівасці многіх раслін і мінералаў, выкарыстоўвалі іх у народнай медыцыне для лячэння розных захворванняў. Падчас мерапрыемства бібліятэкар з чытачамі абмяркоўвалі, як прырода ў наш час дапамагае чалавеку захаваць здароўе і чаму так важна зберагчы яе багацці для будучых пакаленняў і пра асабістую адказнасць кожнага за яе стан.





