Дзяржаўная ўстанова культуры “Зэльвенская раённая бібліятэка”

231940, Гродзенская вобласць, г. п. Зэльва, вул. Савецкая, д. 34


“Ці ведаеш ты свой родны край?”

Малая радзіма — гэта месца, дзе ты нарадзіўся і вырас, дзе праходзіць тваё дзяцінства, і дзе ўсё вакол здаецца родным і цудоўным. І, вядома ж, кожны павінен ведаць гісторыю свайго пасёлка, славутасці, людзей, якія зрабілі вялікі ўклад у станаўленне і развіццё сваёй малой радзімы. Бібліятэкары Зэльвенскай раённай бібліятэкі для вучняў 3 “А” класа гімназіі №1 падрыхтавалі краязнаўчую віктарыну “Ці ведаеш ты свой родны край?”. Спачатку дзеці здзейснілі займальнае падарожжа па Зэльвеншчыне, вызначылі месцазнаходжанне на карце Беларусі, сабралі герб Зэльвы, а затым адказалі на пытанні віктарыны, якая дапамагла ўзбагаціць веды, папоўніць скарбонку цікавай інфармацыі аб малой радзіме. Напрыканцы мерапрыемства бібліятэкары нагадалі ўдзельнікам, што ўсе мы — грамадзяне адной краіны, якія любяць свой пасёлак і сваю Радзіму.