У Зэльвенскай раённай бібліятэцы ў Міжнародны Дзень пажылых людзей праведзены пасядзелкі“Мы за гарбатай не сумуем!”. У гонар свята на мерапрыемстве віншаванні прымалі ветэраны бібліятэчнай працы, якія з’яўляюцца актыўнымі чытачамі і ўдзельнікамі праводзімых бібліятэкай мерапрыемстваў. Мерапрыемства стала пляцоўкай для душэўных зносін, дзе прагучалі самыя добрыя і ласкавыя пажаданні ў адрас дарагіх гасцей. Удзельнікі сустрэчы, умудроныя жыццёвым вопытам і багажом ведаў, прымалі актыўны ўдзел у конкурсах, віктарынах, успомнілі прыказкі і прымаўкі, праспявалі свае любімыя песні. Мерапрыемства прайшло весела, цікава і душэўна.










