У Славаціцкай сельскай бібліятэцы-клубе ў Міжнародны дзень пажылога чалавека з актыўнымі чытачамі праведзены тэматычны вечар “Ты мяне пра ўзрост не пытай”. У гэты дзень наведвальнікаў, якія дасягнулі “залатога ўзросту”, бібліятэкар павіншавала са святам і падарыла цёплыя, сардэчныя пажаданні. Мерапрыемства прайшло весела і душэўна: спявалі песні, чыталі кранальныя вершы пра мудрасць восені жыцця, успаміналі маладыя гады. Удзельнікі правялі час у цёплай і душэўнай атмасферы.






