У Кашалёўскай сельскай бібліятэцы-клубе з актыўнымі чытачамі “залатога ўзросту” ў Міжнародны дзень пажылых людзей праведзены вечар добрага настрою “Ёсць у кожным узросце сваё зачараванне”. У нашай краіне стала добрай традыцыяй адзначаць гэтае свята, прысвечанае самым дастойным, самым мудрым, самым паважаным людзям. Спачатку сустрэчы прагучалі віншавальныя словы падзякі за працу і актыўную жыццёвую пазіцыю людзям “залатога ўзросту”, адданым сям’і, дзецям, унукам, адданым роднай зямлі. Вечар праходзіў у сяброўскай, радаснай і цёплай абстаноўцы. Прысутныя дзяліліся вопытам свайго сямейнага шчасця, распавядалі пра сваё “хобі”, удзельнічалі ў конкурсах, гульнях, адказвалі на пытанні жартоўнай віктарыны. Час сустрэчы праляцеў хутка і ўсе прысутныя засталіся ўдзячнымі за радасныя імгненні зносін і праяўленую да іх увагу і павагу.







