У аграгарадку Кашалі прайшло брэндавае мерапрыемства – “Свята калодзежа”, падчас якога жыхары аграгарадка сабраліся разам, каб аддаць даніну павагі крыніцы, якая стагоддзямі жывіла нашых продкаў, давала ім сілу і здароўе. Атмасфера была неверагодная! Артысты сектара па нестацыянарным абслугоўванні насельніцтва і раённага цэнтра культуры і народнай творчасці парадавалі песнямі, ад якіх спявала душа. Такія святы нагадваюць пра самае галоўнае: пра каштоўнасць роднай зямлі, пра сувязь пакаленняў і пра тое, як важна ўмець збірацца разам — без нагоды, проста каб абняць суседзяў і пажадаць адзін аднаму дабра.











