Дзяржаўная ўстанова культуры “Зэльвенская раённая бібліятэка”

231940, Гродзенская вобласць, г. п. Зэльва, вул. Савецкая, д. 34


Сустрэча-ушанаванне “Дзякуем за пражытыя гады”

Падчас дэкады “Залаты ўзрост”, прымеркаванай да Дня мудрасці, дабра і павагі бібліятэкар Каралінскай сельскай бібліятэкі правяла сустрэчу-ушанаванне “Дзякуем за пражытыя гады”. Са словамі віншавання выступіў старшыня Каралінскага сельскага савета Бурдук Алег Лявонцьевіч. Удзельнікі сустрэчы не толькі слухалі ў свой адрас шчырыя пажаданні добрага здароўя, даўгалецця, добрага настрою, але і з задавальненнем удзельнічалі ў вясёлых гульнях і конкурсах. Працягам мерапрыемства было чаяванне, падчас якога людзі прыемна размаўлялі, спявалі любімыя песні, чыталі вершы, распавядалі пацешныя гісторыі, жартавалі. Таксама ўсе жадаючыя пазнаёміліся з літаратурай тэматычнай паліцы “Фарбы жыцця праз кнігі”.