Бібліятэкар Князеўскай сельскай бібліятэкі з навучэнцамі ДУА “Князеўская сярэдняя школа” правяла гадзіну займальнай экалогіі “Загадкі прыроды роднага краю”. Бібліятэкар пачала мерапрыемства з напамінку дзецям аб экалагічных праблемах нашай планеты, якія ставяць пад пагрозу жыццё чалавецтва. Яна распавяла, што наша жыццё неаддзельнае ад прыроды, што прырода корміць, поіць, апранае, лечыць нас, што яна шчодрая і бескарыслівая. Прырода дае нам усё для жыцця, але і патрабуе ад нас беражлівых адносін да сябе і ўсе мы ў адказе за яе перад нашчадкамі. Таксама дзеці даведаліся пра цікавыя факты з жыцця раслін, птушак, насякомых і жывёл, абмеркавалі разам з бібліятэкарам некаторыя экалагічныя сітуацыі. Дзеці з задавальненнем чыталі вершы пра расліны і жывёл, адказвалі на пытанні віктарыны па тэме.





