У Крывіцкай сельскай бібліятэцы-клубе падчас дэкады “Залаты ўзрост” з чытачамі сталага ўзросту праведзены вечар адпачынку “Восень жыцця залатая”. Спачатку сустрэчы бібліятэкар павіншавала прысутных, тых, чый жыццёвы вопыт, мудрасць і нястомная праца заслугоўваюць шчырай падзякі, са святам і пажадала ўсім моцнага здароўя, добрага настрою, актыўнага даўгалецця, чуласці родных і блізкіх. Падчас чаявання ў душэўнай атмасферы свята ўдзельнікі прадэманстравалі свае таленты ў розных жартоўных віктарынах і конкурсах, спявалі песні сваёй маладосці, жартавалі, успаміналі гісторыі з жыцця. Сустрэча прайшла ў добразычлівай атмасферы і падарыла радасць і добры настрой.





