Бібліятэкар Князеўскай сельскай бібліятэкі ў кастрычніцкую восеньскую пару сабрала актыўных чытачоў старэйшага пакалення на ўтульныя вячоркі “Калі ў жыцці залатая пара”, каб павіншаваць іх са святам і падарыць ім увагу, клопат і добры настрой. Праграма свята была насычанай і дазволіла гасцям не толькі акунуцца ў прыемныя ўспаміны, але і праявіць свае таленты. Спачатку мерапрыемства бібліятэкар правяла з удзельнікамі гульню-знаёмства, затым былі розныя конкурсы, гульні, віктарыны. Усе дружна спявалі песні, якія перанеслі ўсіх прысутных у гады іх юнацтва, танцавалі. Атмасфера свята была неверагодна цёплай і ўсе пайшлі дадому з усмешкамі і добрым настроем.





