Дзяржаўная ўстанова культуры “Зэльвенская раённая бібліятэка”

231940, Гродзенская вобласць, г. п. Зэльва, вул. Савецкая, д. 34


“Аксакаў — чарадзей слова”

У Зэльвенскай раённай бібліятэцы для дзяцей праведзена літаратурная гасцёўня “Аксакаў – чарадзей слова”. У ходзе мерапрыемства вучні пазнаёміліся з жыццём і творчасцю вялікага рускага пісьменніка Сяргея Цімафеевіча Аксакава, пачулі гісторыю стварэння казкі “Аленький цветочек”, напісанай яшчэ ў пазамінулым стагоддзі, але да гэтага часу якая карыстаецца вялікай папулярнасцю ў дзяцей і нават дарослых. Рабяты акунуліся ў цудоўны, чароўны свет казкі, дзе пануе чараўніцтва, адбываюцца цуды і дабро перамагае зло. А таксама прынялі ўдзел у казачнай віктарыне і разнастайных конкурсах.