Дзяржаўная ўстанова культуры “Зэльвенская раённая бібліятэка”

231940, Гродзенская вобласць, г. п. Зэльва, вул. Савецкая, д. 34


“Бібліятэка — кніжкін дом”

У Зэльвенскай раённай бібліятэцы прайшла пазнавальная экскурсія “Бібліятэка – кніжкін дом” для выхаванцаў старэйшай групы ДУА “Дзіцячы сад №4”. Дзверы бібліятэкі гасцінна расчыніліся для маленькіх гасцей, запрашаючы іх у дзіўнае падарожжа па кніжным сусвеце. З пылаючымі ад цікаўнасці вачыма дашкаляты слухалі аповяд пра сховішча друкаваных скарбаў. Яны даведаліся, якія сакрэты тоіць у сабе бібліятэка, як беражліва сябраваць з кнігамі і чым яны адрозніваюцца ад перыядычных часопісаў. Рабят чакала знаёмства з сапраўдным чараўніцтвам: аб’ёмнымі 3D-выданнямі, інтэрактыўнымі кнігамі-цацкамі і займальнымі кнігамі-пазламі. Славесныя гульні змяняліся задзірыстымі танцамі і рухомымі конкурсамі пад вясёлую музыку. Гэтая экскурсія адкрыла для малых дзверы ў вялікі, маляўнічы і зачарованы свет чытання.