Супрацоўнікі Крывіцкай сельскай бібліятэкі-клуба ў Дзень работнікаў культуры арганізавалі віншавальную паштоўку “З прафесійным святам” і павіншавалі сваіх былых калег з прафесійным святам. Ветэраны пачулі ў свой адрас словы падзякі за шматгадовую творчую працу, пажаданні шчасця і здароўя. А таксама ім былі ўручаны маляўнічыя паштоўкі і невялікія сувеніры з дрэва.





