Дзяржаўная ўстанова культуры “Зэльвенская раённая бібліятэка”

231940, Гродзенская вобласць, г. п. Зэльва, вул. Савецкая, д. 34


“Формула здароўя”

Падчас выезду бібліобуса Зэльвенскай раённай бібліятэкі ў вёсцы Манцякі прайшла хвіліна карысных парад “Формула здароўя”. Размова ішла аб асновах здаровага ладу жыцця для пажылых людзей, а менавіта аб тым, што для захавання і ўмацавання здароўя неабходны аптымальны рэжым працы і адпачынку, збалансаванае харчаванне, дастатковая рухальная актыўнасць, адсутнасць шкодных звычак, а таксама пазітыўнае стаўленне да жыцця. Мерапрыемства прайшло пазнавальна і цікава. Усе прысутныя былі аднадушныя ў меркаванні, што здароўе – найважнейшая каштоўнасць чалавека, яго неабходна берагчы і ўмацоўваць у любым узросце.