“Мама” — галоўнае слова для кожнага з нас. Сувязь паміж маці і дзіцём непарушная і непахісная, як сіла любові, якая іх аб’ядноўвае. Напярэдадні свята Дня маці ў Зэльвенскай раённай бібліятэцы праведзена святочная праграма “Незгасальнае святло мацярынскай любові”. Дзеці ўдзельнічалі ў віктарыне, разнастайных конкурсах, гулялі, чыталі вершы пра маму, а таксама падзяліліся сваімі расказамі “Як я дапамагаю маме”. У завяршэнне мерапрыемства рабяты сабралі букет з пажаданнямі для сваіх любімых матуль. Мерапрыемства прайшло весела, заўзята. Разыходзіліся рабяты з добрым настроем і станоўчымі эмоцыямі.









