Дзяржаўная ўстанова культуры “Зэльвенская раённая бібліятэка”

231940, Гродзенская вобласць, г. п. Зэльва, вул. Савецкая, д. 34


Гульнявая праграма “Добрае слова для мамы”

Бібліятэкар Елкаўскай інтэграванай бібліятэкі запрасіла рабят на гульнявую праграму “Добрае слова для мамы”. У ходзе мерапрыемства прагучала шмат выдатных вершаў пра маму, і кожны ўдзельнік з любоўю і пяшчотай распавядаў і прысвячаў іх сваёй любай матулі. Рабяты актыўна адказвалі на пытанні віктарыны, разгадвалі загадкі, прымалі ўдзел у конкурсах. Падводзячы вынікі мерапрыемства, дзеці зрабілі выснову, што радаваць маму трэба не толькі ў дзень свята, а кожны дзень — сваімі ўчынкамі, ўсмешкамі і добрымі ацэнкамі. Удзельнікі мерапрыемства пазнаёміліся з выставай, прысвечанай бацькоўскай любові.