Бібліятэкар Кашалёўскай сельскай бібліятэкі-клуба да Дня маці з актыўнымі жанчынамі-чытачамі бібліятэкі правяла бібліятэчную гадзіну “Адзінай маме на свеце”. Напачатку мерапрыемства бібліятэкар павіншавала ўсіх з Днём маці, расказала пра тое, якую ролю ў жыцці кожнага чалавека адыгрывае маці, пра традыцыі святкавання гэтага свята. У ходзе мерапрыемства прагучала шмат выдатных вершаў пра маму, гучалі песні, праводзіліся конкурсы, гульні, віктарыны. Прысутныя з любоўю і пяшчотай успаміналі сваіх мам, дзяліліся расказамі пра іх. Праходзіла мерапрыемства ў цёплай і сяброўскай атмасферы за кубкам гарбаты, дзе жанчыны-мамы дзяліліся пытаннямі выхавання дзяцей і іх поспехамі.







