Дзень маці ў Беларусі адзначаюць 14 кастрычніка. Гэтае выдатнае і кранальнае свята нагадвае кожнаму з нас, што самым галоўным чалавекам у жыцці заўсёды застаецца мама. Яно дорыць выдатную нагоду зноў прызнацца ў любові нашым маці, выказаць глыбокую ўдзячнасць за іх бясконцы клопат, цярпенне і дабрыню. У рамках Тыдня бацькоўскай любові падчас выезду бібліобуса Зэльвенскай раённай бібліятэкі была арганізавана натхняльная акцыя “Віншавальная паштоўка для ўсіх мам”. Бібліятэкар з радасцю ўручала святочныя паштоўкі з цёплымі пажаданнямі і словамі падзякі ўсім чытачкам, якія зазірнулі ў гэты дзень за кнігамі.






