У Славаціцкай сельскай бібліятэцы-клубе прайшоў цёплы і душэўны вечар адпачынку “Я не багіня, я проста жанчына-маці”, прысвечаны самаму пяшчотнаму святу ў календары. Гаспадыня сустрэчы, бібліятэкар, нагадала гасцям, што сярод шматлікіх святаў Дзень маці займае асаблівае месца. Гэта дзень, калі ўсе словы свету скіраваныя да тых, хто дараваў нам жыццё. Святочная атмасфера была напоўнена шчырасцю і ўдзячнасцю: у адрас мам гучала бясконцае мноства добрых слоў, а іх вялікая любоў і цярпенне апяваліся ў кранальных песнях.






