У Крывіцкай сельскай бібліятэцы-клубе да Дня маці з аднавяскоўцамі праведзены літаратурна-музычны вечар “Слова пра маму”. У ходзе сустрэчы за кубкам гарбаты ўсе дружна ўспаміналі вясёлыя жыццёвыя гісторыі, гучалі вершы і песні пра маму і мацярынскую любоў, праводзіліся розныя гульні, конкурсы, бяспройгрышная латарэя, падчас якой мамы за выкананне задання атрымлівалі прыз. Мерапрыемства прайшло ў форме цёплай і душэўнай сустрэчы, дзе ўсе прысутныя адчулі важнасць простых, шчырых слоў аб мамах, якія саграваюць жаночыя сэрцы.







