Тата – самы дарагі і любімы з дзяцінства чалавек, які аказвае не толькі маральную падтрымку, але і з’яўляецца кіруючай сілай у жыцці дзіцяці. У Крывіцкай сельскай бібліятэцы-клубе быў аформлены фотакалаж “Тата ў аб’ектыве”. Дзеці прадставілі прыгожыя, незвычайныя, кранальныя фатаграфіі, на якіх адлюстраваны найбольш запамінальныя ім падзеі з жыцця. Але самае галоўнае, што на ўсіх фота яны разам з татам. Складаючы фотакалаж, дзеці імкнуліся выказаць сваю бязмежную любоў да бацькі.



