Дзяржаўная ўстанова культуры “Зэльвенская раённая бібліятэка”

231940, Гродзенская вобласць, г. п. Зэльва, вул. Савецкая, д. 34


Акцыя “З удзячнасцю да таты”

У Славаціцкай сельскай бібліятэцы-клубе да Дня бацькі праведзена акцыя “З удзячнасцю да таты”. Бібліятэкар павіншавала сваіх актыўных чытачоў з гэтым выдатным святам, пажадала моцнага здароўя, сямейнага дабрабыту і ўручыла татам кветкі і маляўнічыя віншавальныя паштоўкі.