У Кашалёўскай сельскай бібліятэцы-клубе да Дня бацькі прайшла акцыя “Бацька – адказная пасада”. Бібліятэкар наведала дома і павіншавала ў гэты дзень актыўных чытачоў мужчын з гэтым выдатным святам і ўручыла кветкі і віншавальныя паштоўкі з цёплымі пажаданнямі здароўя, шчасця, сямейнага дабрабыту.







