21 кастрычніка ў Беларусі адзначаецца Дзень бацькі. Бацька — гэта не проста роля, а цэлы свет, у які мы прыходзім у дзяцінстве. Гэта чалавек, які вучыць нас важным жыццёвым ўрокам, распавядае гісторыі пра смелыя ўчынкі і дапамагае адкрыць дзверы ў свет навукі і творчасці. У Зэльвенскай раённай бібліятэцы прайшла акцыя “Татаў дзень календара”. Бібліятэкары павіншавалі мужчын-бацькоў са святам, уручылі віншавальныя паштоўкі з вершамі і добрымі пажаданнямі. Таксама да акцыі далучыліся і дзеткі, якія падрыхтавалі віншаванні для тат і, вядома, фота на памяць.











