Дзяржаўная ўстанова культуры “Зэльвенская раённая бібліятэка”

231940, Гродзенская вобласць, г. п. Зэльва, вул. Савецкая, д. 34


Краязнаўчы ваяж “Сем цудаў зямлі Зэльвенскай”

Юныя чытачы Елкаўскай інтэграванай бібліятэкі адправіліся ў сапраўдны краязнаўчы ваяж па чароўнай зэльвенскай зямлі. Мэтай мерапремства было адкрыць 7 унікальных цудаў роднага краю. Дзеці з цікавасцю перагортвалі старонкі мінулага і сучаснасці нашага раёна: заміралі перад веліччу старажытнай Сынкавіцкай царквы-крэпасці і даведваліся пра цудадзейны абраз Божай Маці «Усецарыца»; захапляліся бязмежнымі прасторамі Зэльвенскага вадасховішча — нашага рукатворнага мора; пераносіліся ў атмасферу славутага Ганненскага кірмашу і натхняліся святам паэзіі «Зэльвенскія сакавіны»”; слухалі таямнічы шэпат стагадовых дрэў у біялагічным заказніку «Медухава; адкрывалі для сябе духоўную прыгажосць царквы Святой Тройцы ў Зэльве.
Галоўная выснова, якую зрабілі маладыя даследчыкі: Зэльвеншчына — гэта дзіўны і блаславёны край. Тут ёсць усё: веліч прыроды, старажытныя таямніцы, славутыя землякі і глыбокая духоўная спадчына.