Дзяржаўная ўстанова культуры “Зэльвенская раённая бібліятэка”

231940, Гродзенская вобласць, г. п. Зэльва, вул. Савецкая, д. 34


“Мой край родны, мая гісторыя жывая”

У Крывіцкай сельскай бібліятэцы-клубе прайшлі краязнаўчыя вячоркі “Мой край родны, мая гісторыя жывая”. Удзельнікі здзейснілі невялікі экскурс па родных мясцінах, пазнаёміліся з гераічным мінулым і сучаснасцю сваёй малой радзімы. Дзеці згадалі імёны знакамітых землякоў і з асаблівым трэпетам дэкламавалі вершы — радкі, напоўненыя бязмежнай любоўю і гонарам за сваю зямлю. Напрыканцы сустрэчы дзеці ахвотна дзяліліся сваімі пачуццямі: расказвалі пра любімыя куткі роднага краю і пра тое, што менавіта кранула іх сэрцы найбольш. Мерапрыемства пакінула след у кожнай душы, нагадваючы, што вялікая любоў да Радзімы пачынаецца з роднага парога.