Дзяржаўная ўстанова культуры “Зэльвенская раённая бібліятэка”

231940, Гродзенская вобласць, г. п. Зэльва, вул. Савецкая, д. 34


“Кніжныя прыгоды”

У Дзярэчынскай інтэграванай бібліятэцы разгарнулася захапляльная гульня-падарожжа “Кніжныя прыгоды”. Дзяцей чакаў сапраўдны квэст — шлях праз 6 таямнічых станцый, на кожнай з якіх чакалі хітрамудрыя заданні ад любімых казачных герояў. Каб пераадолець усе выпрабаванні, дзецям спатрэбілася не толькі выдатнае веданне беларускіх казак і ўважлівасць, але і галоўная зброя — моцнае каманднае плячо!
Удзельнікі бліскуча прадэманстравалі сваю кемлівасць і згуртаванасць на працягу ўсяго маршруту. Узнагародай за працу сталі шчырыя ўсмешкі, незабыўныя ўражанні і неверагодны зарад пазітыўных эмоцый!