Дзяржаўная ўстанова культуры “Зэльвенская раённая бібліятэка”

231940, Гродзенская вобласць, г. п. Зэльва, вул. Савецкая, д. 34


“Свята беларускай хаты”

У Кашалёўскай сельскай бібліятэцы-клубе прайшла этна-вандроўка “Свята беларускай хаты”, прысвечаная багатай культурнай спадчыне нашага народа. Удзельнікі мерапрыемства змаглі пагрузіцца ў атмасферу мінулага, паслухаць цікавую гісторыю роднага краю, пра асаблівасці культуры і самабытны побыт беларусаў. Асаблівую цікавасць выклікала знаёмства з інтэр’ерам традыцыйнай сялянскай хаты: прысутныя не толькі згадвалі назвы і прызначэнне асноўных рэчаў ужытку, але і абмяркоўвалі іх глыбокі сімвалічны сэнс. Сустрэча стала выдатнай нагодай згадаць сваё дзяцінства і асэнсаваць унікальнасць беларускіх каранёў.