У Кашалёўскай сельскай бібліятэцы-клубе прашла гадзіна цікавага паведамлення “З любоўю да роднага краю”. Любоў да Айчыны пачынаецца з любові да месца, дзе ты нарадзіўся, вырас, дзе жылі твае продкі, адкуль твае карані. Пад час сустрэчы бібліятэкар здзейсніла экскурс у гісторыю вёскі, пазнаёміла са слаўнымі мясцінамі роднага краю, расказала аб знакамітых земляках. Мерапрыемства пакінула цёплы след у душы кожнага удзельніка сустрэчы.




