Дзяржаўная ўстанова культуры “Зэльвенская раённая бібліятэка”

231940, Гродзенская вобласць, г. п. Зэльва, вул. Савецкая, д. 34


Акцыя “Беларуская пятніца”

У Дзярэчынскай інтэграванай бібліятэцы ў рамках рэспубліканскай акцыі “Кожная пятніца – роднае, сваё” прайшла акцыя “Беларуская пятніца”. Удзельнікі акцыі адправіліся ў падарожжа па нашай роднай краіне: прыпомнілі прыгожыя беларускія словы, пагулялі у вясёлыя гульні, праверылі, як добра ведаюць народныя стравы і казкі і г.д. Школьнікі не проста правялі выдатна час, але даведаліся шмат новага, цікавага і карыснага.