Дзяржаўная ўстанова культуры “Зэльвенская раённая бібліятэка”

231940, Гродзенская вобласць, г. п. Зэльва, вул. Савецкая, д. 34


“Гуляй – па-беларуску размаўляй”

Бібліятэкар Князеўскай сельскай бібліятэкі-клуба з вучнямі ДУА “Князеўская сярэдняя школа” правяла гульню “Гуляй – па-беларуску размаўляй”. Пад час гульні рабяты спаборнічалі ў ведах па роднай мове. У пачатку бібліятэкар прапанавала дзецям размінку пад назвай “Перакладчык без слоўніка”. Затым дзеці разгадвалі загадкі, пашыралі свой слоўнікавы запас, выконвалі цікавыя заданні. Дзеці актыўна ўдзельнічалі ў мерапрыемстве, яшчэ раз адчуўшы прыгажосць і мілагучнасць роднай мовы.