Дзяржаўная ўстанова культуры “Зэльвенская раённая бібліятэка”

231940, Гродзенская вобласць, г. п. Зэльва, вул. Савецкая, д. 34


Літаратурная сустрэча “Маё сягоння, ўчора, заўтра…”

У сценах Зэльвенскай раённай бібліятэкі адбылася цёплая і шчырая літаратурная сустрэча з мясцовай паэткай Таццянай Міхайлаўнай Мананнікавай «Маё сягоння, ўчора, заўтра…».
Мерапрыемства сабрала аматараў мастацкага слова, якія прыйшлі дакрануцца да глыбокай і пранікнёнай паэзіі зямлячкі.
Асаблівым момантам імпрэзы стаў падарунак ад супрацоўнікаў бібліятэкі. Яны ўручылі аўтару зборнік яе вершаў «Маё сягоння,
ўчора, заўтра…». Павіншаваць Таццяну Міхайлаўну з такой выдатнай падзеяй завіталі яе добрыя знаёмыя, былыя калегі па працы, творчыя аднадумцы і жыхары Зэльвеншчыны, неабыякавыя да роднага слова.
Сустрэча прайшла ва ўтульнай, даверлівай атмасферы. Госці з задавальненнем слухалі вершы ў аўтарскім выкананні. Кожны прысутны вынес з гэтай сустрэчы часцінку дабрыні, душэўнага цяпла і любові да роднай зямлі.