Дзяржаўная ўстанова культуры “Зэльвенская раённая бібліятэка”

231940, Гродзенская вобласць, г. п. Зэльва, вул. Савецкая, д. 34


«Службы дапамогі ў складанай сітуацыі»

У Дзярэчынскай інтэграванай бібліятэцы прайшла гутарка «Службы дапамогі ў складанай сітуацыі». Падчас сустрэчы бібліятэкар пазнаёміла юных чытачоў з службамі дапамогі, якія заўсёды гатовыя прыйсці на выручку ў цяжкую хвіліну, нагадала тэлефоны экстраных службаў і патлумачыла, як правільна дзейнічаць у непрадбачаных абставінах.
Мерапрыемства прайшло ў даверлівай атмасферы, а яго галоўнай высновай стала простая, але вельмі важная ісціна: калі мы трымаемся разам, падтрымліваем адно аднаго і дакладна ведаем, куды звярнуцца па дапамогу, ніякая бяда нам не страшная.