Дзяржаўная ўстанова культуры “Зэльвенская раённая бібліятэка”

231940, Гродзенская вобласць, г. п. Зэльва, вул. Савецкая, д. 34


Этна-вандроўка “Святы беларускай хаты”

На этна-вандроўку «Святы беларускай хаты» запрасіла вучняў ДУА «Елкаўская сярэдняя школа» бібліятэкар Елкаўскай інтэграванай бібліятэкі.
Падчас падарожжа ў мінулае дзеці адкрылі для сябе багаты свет беларускага народнага календара: пазнаёміліся са старажытнымі святамі, павер’ямі і звычаямі нашых продкаў. Асаблівую цікавасць у школьнікаў выклікалі таямніцы звычайнай беларускай хаты, якая з надыходам восені ператваралася ў сапраўдную рамесную майстэрню, дзе кіпела праца і гучалі народныя песні.
Мерапрыемства атрымалася па-сапраўднаму цёплым і атмасферным. Юныя чытачы змаглі адчуць жывую сувязь пакаленняў і прыгажосць роднай спадчыны.