ПРАВІЛЫ карыстання бібліятэкамі Дзяржаўнай установы культуры “Зэльвенская раённая бібліятэка”
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ 1.1. Правілы карыстання бібліятэкамі дзяржаўнай установы культуры “Зэльвенская раённая бібліятэка” (далей – Правілы) распрацаваны ў адпаведнасці з Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб культуры і Статутам дзяржаўнай установы культуры “Зэльвенская раённая бібліятэка” (далей – Бібліятэка). 1.2. Правілы рэгламентуюць узаемаадносіны Бібліятэкі і яе карыстальнікаў у працэсе бібліятэчнага, інфармацыйнага і сацыякультурнага абслугоўвання. 1.3. Фонды бібліятэк незалежна ад форм уласнасці з’яўляюцца агульнанацыянальным здабыткам і ахоўваюцца дзяржавай. Усе грамадзяне рэспублікі ў адпаведнасці з асабовымі запатрабаваннямі і інтарэсамі маюць права на свабодны і бясплатны доступ да асноўных інфармацыйных матэрыялаў і паслуг бібліятэк дзяржаўнай формы ўласнасці. 1.4. Парадак карыстання Бібліятэкай, яе фондамі, пералік асноўных паслуг і ўмоў прадастаўлення вызначаюцца ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь, Статутам Бібліятэкі, заканадаўчымі і іншымі нарматыўнымі актамі. 1.5. Права на карыстанне Бібліятэкай мае любая фізічная асоба незалежна ад полу, узросту, нацыянальнасці, адукацыі, сацыяльнага палажэння, палітычных і рэлігійных перакананняў і прафесійнай прыналежнасці. 1.6. Карыстальнік Бібліятэкі ў адпаведнасці з індывідуальнымі патрабаваннямі і інтарэсамі маюць права на свабоднае і бясплатнае атрыманне асноўных паслуг Бібліятэкі, акрамя дадатковых (платных). 1.7. Карыстанне Бібліятэкай бясплатнае. Дадатковыя віды паслуг, выкананне якіх не супярэчыць заканадаўству, ажыцяўляецца Бібліятэкай за плату ў адпаведнасці з “Прэйскурантам платных паслуг”.
ПАРАДАК РЭГІСТРАЦЫІ КАРЫСТАЛЬНІКАЎ БІБЛІЯТЭКІ 2.1. Пры запісу ў бібліятэку грамадзянін павінен прад’явіць пашпарт ці іншы дакумент, які пацвярджае асобу, паведаміць неабходныя для афармлення звесткі, пазнаёміцца з правіламі карыстання бібліятэкай і пацвердзіць згоду на іх выкананне подпісам. 2.2. Рэгістрацыя ў якасці карыстальніка Бібліятэкі ажыцяўляецца ва ўзросце ад 1 года. 2.3. Дзеці і падлеткі ўпершыню запісваюцца ў бібліятэку ў прысутнасці аднаго з бацькоў ці апекуна, работніка дзіцячых устаноў (інтэрнатаў, дзіцячых дамоў, школ і г.д.); законны прадстаўнік дае згоду на апрацоўку персанальных дадзеных непаўналетняга шляхам запаўнення заявы па ўстаноўленай форме. 2.4. Работнікі Бібліятэкі рэгістрыруюцца на агульных падставах. 2.5. Рэгістрацыйныя формы (фармуляр чытача) афармляюцца ў аўтаматызаваным ці ручным рэжыме супрацоўнікамі Бібліятэкі ў прысутнасці карыстальніка. 2.6. Пры наведванні Бібліятэкі асобнымі групамі карыстальнікаў (непаўналетніх ва ўзросце да 15 гадоў) звесткі для рэгістрацыі ў якасці карыстальнікаў Бібліятэкі прадастаўляе суправаджальная асоба. Выдача дакументаў ажыццяўляецца асобна на кожны фармуляр чытача. 2.7. Установам, арганізацыям, прадпрыемствам і г.д. для атрымання праў карыстання бібліятэкай неабходна аформіць устаноўленныя бібліятэкай рэгістрацыйныя дакументы (дагавор, заява і г.д.) і пацвердзіць неабходнымі гарантыямі. 2.8. Перарэгістрацыя чытачоў ў Бібліятэцы праводзіцца штогод.
ПРАВЫ КАРЫСТАЛЬНІКАЎ БІБЛІЯТЭКІ 3.1. Карыстальнік мае права: — наведваць бібліятэку ў адпаведнасці з рэжымам яе працы. — бясплатна атрымаць поўную інфармацыю аб складзе і змесце інфармацыйных рэсурсаў Бібліятэкі — атрымліваць кансультацыйную дапамогу ў пошуку крыніц інфармацыі — атрымліваць у часовае карыстанне (на дом) з фондаў Бібліятэкі можна не больш за 10 кніг і іншых матэрыялаў на тэрмін да 30 дзён для дарослага і дзіцячага чытача. Тэрмін карыстання дакументамі, на якія няма павышанага попыту з боку іншых карыстальнікаў, можа быць падоўжаны яшчэ 2 разы на 30 дзён. Заўвага: У выключных выпадках (па рашэнню бібліятэкара)Бібліятэка мае права: -выдаваць больш за 10 экзэмпляраў кніг і іншых дакументаў на тэрмін да 30 дзён; -дазваляць карыстацца новымі паступленнямі і каштоўнай літаратурай толькі 10 дзён. — атрымліваць доступ да электронных інфармацыйных рэсурсаў Бібліятэкі; — атрымліваць дакументы альбо іх копіі па міжбібліятэчным абанеменце (далей – МБА), у тым ліку з выкарыстаннем сістэм электроннай дастаўкі дакументаў, па ўмовах бібліятэк-фондатрымальнікаў; Заўвага: дакументамі, якія паступілі ў Бібліятэку па МБА, дазваляецца карыстацца бясплатна ў межах Бібліятэкі. За карыстанне на даму, бярэцца плата ў адпаведнасці з “Прэйскурантам на платныя паслугі”. — прымаць удзел у сацыякультурных мерапрыемствах, якія праводзяцца Бібліятэкай для карыстальнікаў; — звяртацца да прадстаўнікоў адміністрацыі Бібліятэкі з прапановамі, заўвагамі, скаргамі па ўсіх пытаннях, звязаных з абслугоўваннем, набыццём інфармацыйных рэсурсаў і арганізацыяй паслуг; — карыстацца іншымі відамі паслуг, у тым ліку платнымі, пералік якіх вызначаны Бібліятэкай і ўключаны ў “Прэйскурант на платныя паслугі”. 3.2. Рэдкія і каштоўныя кнігі, альбомы, атласы, адзіныя экзэмпляры даведачных выданняў выдаюцца толькі для карыстання ў чытальнай зале. 3.3. Колькасць экзэмпляраў дакументаў і іншых матэрыялаў, якія выдаюцца для карыстання ў чытальнай зале, не абмяжоўваецца.
АБАВЯЗКІ КАРЫСТАЛЬНІКАЎ БІБЛІЯТЭКІ 4.1. Карыстальнік Бібліятэкі абавязаны: — выконваць Правілы карыстання Бібліятэкай і прытрымлівацца рэжыму яе працы; — не парушаць расстаноўку дакументаў у фондзе бібліятэкі; — не вымаць карткі з каталогаў і картатэк; — беражліва адносіцца да дакументаў з бібліятэчных фондаў, не наносіць шкоду атрыманным выданням падкрэсліваннем, паметкамі на старонках, не вырываць і не загібаць старонкі; — пры атрыманні бібліятэчных дакументаў з якімі-небудзь дэфектамі карыстальнік павінен паведаміць бібліятэкару, адказнасць за дэфект нясе апошні карыстальнік; — вяртаць дакументы ў вызначаны бібліятэкай тэрмін; — беражліва адносіцца да бібліятэчнай маёмасці і абсталявання, кампенсаваць шкоду, прычыненую бібліятэцы; — праходзіць штогадова перарэгістрацыю ў адпаведнасці з парадкам, устаноўленным Бібліятэкай. Карыстальнікі, якія не прайшлі перарэгістрацыю, бібліятэкай не абслугоўваюцца. — падтрымліваць грамадскі пардак і чысціню ў памяшканнях Бібліятэкі, паважаць правы іншых карыстальнікаў; — у надзвычайных сітуацыях (пажар, аварыя, пагроза тэрарыстычнага акта і іншых) выконваць патрабаванні супрацоўнікаў Бібліятэкі, органаў унутраных спраў, падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях. 4.2. Карыстальнікам забараняецца: — наведваць Бібліятэку ў стане алкагольнага ап’янення або ў стане, выкліканным ужываннем наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў ці іншых адурманьваючых рэчываў; — уваходзіць у будынкі Бібліятэкі з жывёламі, за выключэннем карыстальнікаў з аслабленым зрокам у суправаджэнні сабакі-павадыра. — выносіць дакументы за межы, прызначаныя для работы ў чытальнай зале; — выносіць за межы памяшканняў Бібліятэкі любыя віды дакументаў без афармлення іх у чытацкім фармуляры ці іншай форме ўліку; — самавольна размяшчаць аб’явы, афішы, іншыя рэкламныя матэрыялы, ажыццяўляць камерцыйную дзейнасць у памяшканнях Бібліятэкі.
АДКАЗНАСЦЬ КАРЫСТАЛЬНІКАЎ ЗА ПАРУШЭННЕ ПРАВІЛ КАРЫСТАННЯ БІБЛІЯТЭКАЙ 5.1. У выпадку страты, псавання дакументаў з фонду Бібліятэкі, карыстальнік замяняе іх ідэнтычнымі, раўназначнымі. Пры немагчымасці замены – кампенсаваць страту ў адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам Рэспублікі Беларусь. За страту дакументаў з фонду бібліятэкі або нанясенне ім незаменнай шкоды непаўналетнімі чытачамі адказнасць нясуць іх бацькі або апекуны, дзіцячыя ўстановы, пад наглядам якіх яны знаходзяцца. 5.2. Карыстальнікі, якія пашкодзілі маёмасць Бібліятэкі (камп’ютары, аргтэхніка, мэбля, электраабсталяванне і г.д.), кампенсуюць нанесеную шкоду у адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам Рэспублікі Беларусь. 5.3. Карыстальнікам, якія парушылі тэрміны вяртання дакументаў з фонду Бібліятэкі, выдача наступных дакументаў спыняецца да поўнага разліку па запазычанасці. 5.4. За парушэнне правілаў карыстання Бібліятэкай чытачы могуць быць пазбаўлены права карыстацца Бібліятэкай на тэрміны, вызначыная ў адносінах да кожнага канкрэтнага выпадку загадам дырэктара Бібліятэкі “на месяц, тры месяцы, паўгода, назаўсёды). 5.5. За грубыя, некарэктныя паводзіны, непаважлівыя выказванні ў адрас супрацоўнікаў Бібліятэкі, карыстальнік можа быць пазбаўлены права карыстання ўстановай, а таксама адміністрацыя пакідае за сабой права звароту ў праваахоўныя органы аб прыцягненні дадзенай асобы да адміністрацыйнай адказнасці.
ПРАВЫ І АБАВЯЗКІ БІБЛІЯТЭКІ 6.1. Бібліятэка мае права: — уносіць дапаўненні і змяненні ў Правілы карыстання; — вызначаць умовы выкарыстання бібліятэчным фондам і іншымі рэсурсамі, а таксама рэжым доступа да іх; — вызначыць у адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам Рэспублікі Беларусь віды і памеры кампенсацыі за шкоду, нанесеную карыстальнікам; — вызначыць тэрмін, на які пазбаўляюцца права карыстання Бібліятэкай тыя, хто парушыў Правілы ці нанёс шкоду Бібліятэцы; — прасіць пакінуць памяшканні Бібліятэкі або звярнуцца па дапамогу ў праваахоўныя органы ў выпадку, калі карыстальнік перашкаджае працы іншых карыстальнікаў і работнікаў Бібліятэкі (шум, неэтычныя паводзіны і т.д.); — ажыцяўляць апрацоўку персанальных дадзеных карыстальнікаў у адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам і Парадкам апрацоўкі персанальных дадзеных карыстальнікаў ДУК “Зэльвенская раённая бібліятэка”. 6.2. Бібліятэка абавязана: — садзейнічаць рэалізацыі неад’мнага права грамадзяніна на далучэнне да каштоўнасцяў культуры і навукі, на свабодны пошук і атрыманне інфармацыі; — фарміраваць інфармацыйныя рэсурсы, забяспечваць іх захаванасць і рацыянальнае выкарыстанне ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь і Статутам установы; — знаёміць карыстальнікаў (пры запісе ў бібліятэку) з Правіламі карыстання Бібліятэкай і Парадкам апрацоўкі персанальных дадзеных карыстальнікаў ДУК “Зэльвенская раённая бібліятэка”; — не распаўсюджваць персанальныя дадзеныя карыстальнікаў трэцім асобам, за выключэннем выпадкаў, прадугледжаных заканадаўствам Рэспублікі Беларусь; — даваць поўную інфармацыю карыстальнікам аб наяўнасці дакументаў у Бібліятэцы, забяспечваць ім магчымасць карыстання каталогамі, картатэкамі, аўтаматызаванымі базамі дадзеных, аказваць дапамогу ў падборы неабходных дакументаў; — забяспечваць высокую культуру абслугоўвання, ствараць спрыяльныя ўмовы для работы ў Бібліятэцы, задавальняць запыты карыстальнікаў у стварэнні пры Бібліятэцы аматарскіх аб’яднанняў; — сістэматычна сачыць за своечасовым вяртаннем у Бібліятэку выдадзеных чытачам твораў друку і іншых матэрыялаў; — інфармаваць карыстальніка аб: дапаўненнях і зменах, унесеных у гэтыя Правілы; зменах у рэжыме работы Бібліятэкі; відах паслух, прадастаўляемых Бібліятэкай.