“У кожнага часу свае героі: выхаванне патрыятызму праз творчасць паэтаў-землякоў”
У Зэльвенскай раённай бібліятэцы адбылася літаратурная панарама “У кожнага часу свае героі: выхаванне патрыятызму праз творчасць паэтаў-землякоў”, на якой вялася гаворка аб творчасці нашых паэтаў-землякоў, нашых сучаснікаў, якія цяпер жывуць і плённа працуюць на карысць нашай радзімы. З цікавасцю слухалі дзеці вершы аб родным краі В.М.Семяняка, Л.В.Воранавай-Супрун, У.М.Мазго. У канцы мерапрыемства вядучыя адзначылі, што праз вось такіх таленавітых людзей, якія жывуць побач з намі і твораць, мы маем гонар, які спрыяе нашай любові да роднага краю, да яго гісторыі.