Дзяржаўная ўстанова культуры “Зэльвенская раённая бібліятэка”

231940, Гродзенская вобласць, г. п. Зэльва, вул. Савецкая, д. 34


Літаратурнае дасье

031224Літаратурнае дасье1
031224Літаратурнае дасье2
previous arrow
next arrow

Міхась Ціханавіч Лынькоў – народны пісьменнік Беларусі, выдатны майстар прозы, аўтар раманаў, аповесцей, апавяданняў, твораў для дзяцей. У Міжэрыцкая інтэграванай бібліятэцы да 125-годдзя з дня нараджэння М.Лынькова праведзена літаратурнае дасье “Шчодрае сэрца Міхася Лынькова”. Бібліятэкар пазнаёміла дзяцей з жыццём і творчасцю выдатнага майстра слова, з яго раманам-эпапеяй “Векапомныя дні”, творамі для дзяцей: аповесцю “Міколка-паравоз”, апавяданнямі “Ядвісін дуб”, “Васількі”, “Астап”, “Насустрач жыццю” і іншымі. Для дзяцей была падрыхтавана кніжная выстава, на якой былі прадстаўлены творы пісьменніка, якія прынеслі яму сусветную вядомасць.