У Кашалёўскай сельскай бібліятэцы-клубе да Дня інвалідаў праведзена акцыя-візіт на дом “Не чакалі? Бібліятэкар на парозе”. Падчас акцыі бібліятэкар наведала чытачоў з абмежаванымі магчымасцямі, з кожным дружна пагутарыла, пажадала добрага настрою, здароўя, заставацца актыўнымі па жыцці, распавяла аб новых паступленнях кніг і перыядычных выданняў у бібліятэку і прапанавала кнігі на любімую тэматыку.