Дзяржаўная ўстанова культуры “Зэльвенская раённая бібліятэка”

231940, Гродзенская вобласць, г. п. Зэльва, вул. Савецкая, д. 34


Хатнія сустрэчы «З любоўю і міласэрнасцю»

0512244Домашние встречи «С любовью и милосердием»6
0512244Домашние встречи «С любовью и милосердием»5
0512244Домашние встречи «С любовью и милосердием»4
0512244Домашние встречи «С любовью и милосердием»3
0512244Домашние встречи «С любовью и милосердием»2
0512244Домашние встречи «С любовью и милосердием»1
previous arrow
next arrow
Пятага снежня да Дня інвалідаў бібліятэкар Елкаўской сельскай бібліятэкі сумесна з работнікамі філіяла «Елкаўскі сельскі клуб», святаром Сынковіцкага храма а. Віталіем арганізавалі хатнія сустрэчы «З любоўю і міласэрнасцю» і наведалі інвалідаў на даму. З кожным прыязна пагутарылі, уручылі невялікія падарункі, пажадалі здароўя. У адказ яны дзякавалі за аказаную ўвагу, дабрыню. Людзям з абмежаванымі магчымасцямі было вельмі прыемна, што іх памятаюць, паважаюць. Не хаваючы сваёй радасці, яны размаўлялі з наведвальнікамі, распавядаючы пра свае захапленні, пра жыццё. Бібліятэкар прынесла ім на дом літаратуру па іх інтарэсам, якую яны з удзячнасцю ўзялі для чытання.