У Каралінскай інтэграванай бібліятэцы да 125-годдзя з дня нараджэння Міхася Лынькова з дзецьмі праведзена літаратурнае дасье “Дар душэўнай дабрыні”. Імя народнага пісьменніка Беларусі, аўтара шэрагу аповесцей, апавяданняў і іншых празаічных твораў Міхася Лынькова вядома не толькі ў нашай краіне, але і за яе межамі. У час мерапрыемства бібліятэкар знаёміла дзяцей з цікавымі фактамі біяграфіі пісьменніка, яго творамі, з грамадскай і літаратурнай дзейнасцю ў гады вайны і у паслеваенны час. У бібліятэцы была аформлена кніжная выстава твораў аўтара і кожны жадаючы мог выбраць сабе кнігу для чытання.