Дзяржаўная ўстанова культуры “Зэльвенская раённая бібліятэка”

231940, Гродзенская вобласць, г. п. Зэльва, вул. Савецкая, д. 34


Акцыя “Мы розныя, але мы разам”

Ёсць людзі з абмежаванымі магчымасцямі, якія адчуваюць тыя ці іншыя цяжкасці. У Бародзіцкай сельскай бібліятэцы да Дня інвалідаў праведзена акцыя Мы розныя, але мы разам. У рамках акцыі бібліятэкар наведала сям’ю, у якой два дзіцяці з’яўляюцца інвалідамі дзяцінства. Пагутарыла з імі і іх мамай, уручыла дзецям невялікія падарункі, пачытала і паказала ім яркія, маляўнічыя кніжкі. Дзеці былі вельмі рады сустрэчы, так як кожнаму чалавеку патрэбна любоў і спагада.