6 снежня ў Елкаўскай сельскай бібліятэцы падчас прававой гульні “Я люблю сваю краіну, дзе ёсць права на імя і на сям’ю” дзеці даведаліся пра тое, што права на імя і на сям’ю з’яўляецца характэрным правам для любога чалавека з нараджэння. Бібліятэкар звярнула ўвагу дзяцей на тое, што трэба ведаць свае правы і абавязкі, аналізаваць свае ўчынкі і ўчынкі іншых людзей, выхоўваць павагу да навакольных, развіваць пачуццё адказнасці, пазнаёміла з інфармацыйна-пошукавай сістэмай «Эталон» і паказала як ёю карыстацца. А каб лепш засвоіць атрыманую інфармацыю, дзецям было прапанавана пагуляць. І яны з вялікай цікавасцю адгадвалі прававыя загадкі, адказвалі на пытанні віктарыны, разбіралі сітуацыі, выконвалі розныя заданні прававой тэматыкі.
“Я люблю сваю краіну, дзе ёсць права на імя і на сям’ю”