Дзяржаўная ўстанова культуры “Зэльвенская раённая бібліятэка”

231940, Гродзенская вобласць, г. п. Зэльва, вул. Савецкая, д. 34


Урок гісторыі “Генацыд: успомніць усё, памятаць кожнага”


Генацыд-сумная старонка ў гісторыі нашай краіны, якая прымушае задумацца пра жахі, якія адбываліся ў Беларусі ў гады вайны. Бібліятэкар Кашалёўскай сельскай бібліятэкі-клуба правяла ўрок гісторыі “Генацыд: успомніць усё, памятаць кожнага”. Прысутныя з заміраннем сэрца слухалі аповед пра жахі, якія перажылі вязні канцлагераў, пра тых, хто штодня адчуваў голад, хваробы, пакуты, тых, хто загінуў падчас цяжкай працы і быў спалены жывым у крэматорыях.