Першага снежня ў Крывіцкай сельскай бібліятэцы-клубе прайшло мерапрыемства, прысвечанае Сусветнаму дню прафілактыкі СНІДу. Сёлета бібліятэкар запрасіла падлеткаў на ўрок-перасцярогу “Свет супраць СНІДу”. Праблема СНІДу застаецца вельмі важнай і актуальнай для ўсіх без выключэння. Ва ўмовах інтэнсіўнага распаўсюджвання ВІЧ нельга выключыць верагоднасць заражэння кожнага з нас, асабліва моладзі. Адсутнасць якіх-небудзь дзейсных прэпаратаў для лячэння ВІЧ-інфекцыі выклікае велізарную колькасць чутак і здагадак пра шляхі перадачы ВІЧ. Каб выключыць гэтыя бясконцыя здагадкі, няведанне, бібліятэкар у чарговы раз знаёміла наведвальнікаў бібліятэкі з апошняй статыстыкай па СНІДу. Як мы ведаем, ужо цяпер у нашай краіне налічваюць дзясяткі тысяч такіх хворых. У асноўным гэта маладыя людзі ад 15 да 29 гадоў. Далей нагадала пра шляхі перадачы ВІЧ-інфекцыі, расказала пра тое, як ВІЧ не перадаецца. Каб замацаваць атрыманую інфармацыю, удзельнікі знаёміліся з плакатамі і буклетамі па дадзенай тэме.
Урок-перасцярога “Свет супраць СНІДу”