Дзяржаўная ўстанова культуры “Зэльвенская раённая бібліятэка”

231940, Гродзенская вобласць, г. п. Зэльва, вул. Савецкая, д. 34


Гутарка-разважанне “Моладзь супраць СНІДу”.

021224Беседа-рассуждение «Молодежь против СПИДа»1
021224Беседа-рассуждение «Молодежь против СПИДа»2
021224Беседа-рассуждение «Молодежь против СПИДа»3
previous arrow
next arrow

У Бародзіцкай сельскай бібліятэцы да Сусветнага дня прафілактыкі СНІДу прайшла гутарка-разважанне “Моладзь супраць СНІДу”.
Падчас мерапрыемства вялася размова аб тым, што асаблівасцю эпідэміі ВІЧ з’яўляецца распаўсюджванне гэтай інфекцыі сярод моладзі. Гэта шмат у чым звязана з тым, што маладыя людзі валодаюць недакладнай ці няправільнай інфармацыяй аб ВІЧ-інфекцыі і СНІДе. Бібліятэкар у размове падрабязна спынілася на такіх пытаннях, як: “Што такое ВІЧ-інфекцыя і што такое СНІД?”, “Чым яны адрозніваюцца?”, “Як развіваюцца гэтыя захворванні?”, “Што можа зрабіць кожны чалавек, каб прадухіліць распаўсюджванне ВІЧ-інфекцыі?”. Напрыканцы бібліятэкар пажадала маладым людзям весці здаровы лад жыцця, ніколі не ўжываць наркатычныя рэчывы і выхоўваць у сябе чысціню і высакароднасць думак і пачуццяў.