Дзяржаўная ўстанова культуры “Зэльвенская раённая бібліятэка”

231940, Гродзенская вобласць, г. п. Зэльва, вул. Савецкая, д. 34


Пазнавальная гадзіна “Баяцца не трэба — трэба ведаць”.

021224Бояться не надо — нужно знать»1
021224Бояться не надо — нужно знать»2
021224Бояться не надо — нужно знать»3
021224Бояться не надо — нужно знать»4
previous arrow
next arrow

Першага снежня бібліятэкар Елкаўскай сельскай бібліятэкі сумесна з работнікамі філіяла “Елкаўскі сельскі клуб”, правялі пазнавальную гадзіну з падлеткамі “Баяцца не трэба — трэба ведаць”. У ходзе мерапрыемства падлеткі даведаліся аб гісторыі з’яўлення сіндрому набытага імуннага дэфіцыту (СНІДу), чым ён адрозніваецца ад ВІЧ-інфекцыі, а таксама аб сімптомах ВІЧ. Пра тое, як адбываецца перадача ВІЧ-інфекцыі, дзеці паразважалі, адказваючы на пытанні віктарыны “Так ці не”. Прынялі ўдзел у гульнявой хвілінцы “Рызыка заражэння”. Запрошаная на сустрэчу, памочнік урача Елкаўскай урачэбнай амбулаторыі, расказала дзецям аб мерах прафілактыкі, аб тым, куды можна звярнуцца, каб праверыцца, ці хворы ты ці не, завастрыла ўвагу на статыстыку ВІЧ/СНІД заражаных людзей нашага раёна і вобласці. Удзельнікі мерапрыемства пазнаёміліся з гісторыяй стварэння сімвала барацьбы са СНІДам — чырвонай стужачкі, якую сёння можна ўбачыць на ўсіх інфармацыйных носьбітах, звязаных з гэтай хваробай. У канцы мерапрыемства ўсім удзельнікам пажадалі весці здаровы лад жыцця, устрымлівацца ад ужывання алкаголю, наркотыкаў, тытуню і выконваць правілы асабістай гігіены.