Акцыя “Сагрэе сэрца тваё кніга”.
У Каралінскай інтэграванай бібліятэцы да Дня інвалідаў праведзена акцыя кнігі на дом “Сагрэе сэрца тваё кніга”. Акцыя была прызначана для людзей з абмежаванымі магчымасцямі, хто па розных прычынах не можа самастойна наведаць бібліятэку, але застаецца верным кнізе на працягу жыцця. Бібліятэкар наведала чытачоў дома, пазнаёміла з новымі паступленнямі, прынесла часопісы і кнігі на дом і парэкамендавала любімую імі літаратуру.