У Зэльвенскай раённай бібліятэцы да 125-годдзя з дня нараджэння Міхася Лынькова прайшло літаратурнае дасье “Дар душэўнай дабрыні”. Бібліятэкары пазнаёмілі вучняў з жыццём і творчасцю беларускага пісьменніка, а таксама ўспомнілі знакамітыя яго творы “Міколка-паравоз”, “Пра смелага ваяку Мішку і яго слаўных таварышаў” і інш. А затым была прапанавана віктарына, з якой дзеці хутка справіліся. У бібліятэцы аформлена кніжная выстава “Чалавек са шчодрым сэрцам”, на якой былі прадстаўлены творы аўтара.
“Дар душэўнай дабрыні”